Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2019, 20:43

Ротман: выбаршчыкі чакаюць ад дэпутата прамога дыялогу і канкрэтных прапаноў

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбаршчыкі чакаюць ад дэпутата прамога дыялогу і канкрэтных прапаноў, як вырашаць хвалюючыя іх праблемы. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ доктар сацыялагічных навук, прафесар Давыд Ротман.

Дэпутат як прадстаўнік інтарэсаў людзей у парламенце павінен добра і не па чутках ведаць, чаго яны хочуць. "Трэба як мага больш гаварыць з людзьмі, гледзячы адзін аднаму ў вочы, і пры гэтым прапаноўваць, якім чынам вырашаць тыя ці іншыя праблемы. Тады паміж дэпутатам і яго выбаршчыкамі будзе поўны давер", - лічыць эксперт.

Давыд Ротман адзначыў даволі высокую актыўнасць выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Яўка перасягнула ўжо прагнозы Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў. Рэзультаты яго апытанняў сведчылі аб тым, што ў галасаванні маюць намер прыняць удзел больш за 60 працэнтаў выбаршчыкаў. Паводле даных на 18.00, яўка склала 70,72 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі