Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 ліпеня 2016, 13:00

Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя немагчыма без цесных міжпарламенцкіх адносін - Андрэйчанка

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эфектыўнае развіццё эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва Беларусі з Рэспублікай Карэя ў сучасных умовах немагчыма без цесных міжпарламенцкіх узаемаадносін. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю дружалюбных і ўзаемавыгадных адносін з Рэспублікай Карэя, і я, напрыклад, бачу, што выключна вялікую ролю ў гэтым можа адыграць парламенцкая дыпламатыя і асабісты дыялог паміж кіраўнікамі парламентаў. Менавіта дзякуючы развітым парламенцкім адносінам мы можам вырашаць многія, у тым ліку прыярытэтныя задачы, цікавыя як для Рэспублікі Карэя, так і для Беларусі. Безумоўна, гэта развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, культурнага супрацоўніцтва, якое ў нас цяпер практычна не развіваецца, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і, вядома ж, навукі, асабліва - высокіх тэхналогій і вытворчасці высокатэхналагічных тавараў. Рэспубліка Карэя ў гэтым плане з'яўляецца лідарам", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён адзначыў, што важнае значэнне ва ўстанаўленні міжпарламенцкіх адносін і развіцці сувязей маюць групы дружбы ў парламентах краін. "У Беларусі гэта група працуе, і спадзяюся, што ў хуткім часе такая ж група будзе сфарміравана ў нядаўна выбраным парламенце Карэі. У цэлым для далейшай эфектыўнай сумеснай работы ў нас ёсць усе падставы, створана адпаведная нарматыўна-прававая база", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Спікер нагадаў, што Беларусь і Рэспубліка Карэя ўсё яшчэ не падпісалі міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках для грамадзян абедзвюх краін па агульнаграмадзянскіх пашпартах, і гэта абставіна ў пэўнай ступені стрымлівае больш актыўнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Уладзімір Андрэйчанка папрасіў Кім Енг Хо пасадзейнічаць больш хуткаму вырашэнню пытання аб падпісанні пагаднення.

Кім Енг Хо падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ёсць шмат падабенства. Абедзве краіны суседнічаюць з вялікімі дзяржавамі і маюць вялікую колькасць высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы высокіх тэхналогій. Гэта падабенства павінна стаць дадатковым стымулам для збліжэння і супрацоўніцтва, у тым ліку і камерцыйнага. "У 2014 годзе карэйская кампанія "СК Хайнікс" інвесціравала $10 млн у беларускае ТАА "Софтэк Флэш Салюшнс". Такую практыку карэйскі бізнес павінен прадаўжаць і далей", - падкрэсліў Кім Енг Хо.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя выказаў упэўненасць, што патэнцыял беларуска-карэйскага супрацоўніцтва менавіта ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паколькі Рэспубліка Карэя паспяхова вырабляе саму тэхніку, а Беларусь можа распрацоўваць праграмнае забеспячэнне да яе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі