Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 ліпеня 2017, 19:26

Развіццё дыялогу паміж Беларуссю і ЕС цікава абодвум бакам - Макей

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыялог, які цяпер развіваецца паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, знаходзіцца ў інтарэсах абодвух бакоў. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час афіцыйнага візіту ў Славенію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Мы падзякавалі нашым славенскім сябрам за прагматычную, аб'ектыўную пазіцыю, якую краіна заняла пры абмеркаванні пытання, звязанага з адменай санкцый супраць Беларусі. Мы гаварылі аб тым, што дыялог, які цяпер развіваецца паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, знаходзіцца і ў інтарэсах нашай краіны, і ў інтарэсах Еўрапейскага саюза. Дамовіліся аб тым, што трэба падтрымліваць гэты прынцып далейшага дыялогу", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, у час візіту ў Славенію таксама абмяркоўваліся перспектывы далейшага ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", якую рэспубліка разглядае вельмі важнай у кантэксце збліжэння са стандартамі Еўрапейскага саюза ў розных сферах і галінах.

"Мы абмеркавалі канкрэтныя напрамкі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі, - адзначыў міністр. - Я думаю, што патэнцыял гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж нашымі дзяржавамі далёка не вычарпаны. Мы маем намер прыкласці максімум намаганняў, каб павысіць тавараабарот паміж нашымі краінамі".

Дыпламат падзякаваў славенскаму боку за супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы і за тое, што яна штогод прымае на аздараўленне беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы. "Для нас гэта вельмі важная сфера ўзаемадзеяння ў чалавечым плане", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі