Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Развіццё адносін Беларусі з ЕС не нясе рызык для супрацоўніцтва з Расіяй - Макей

Палітыка 17.11.2017 | 15:58
Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

17 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Развіццё адносін Беларусі з ЕС не нясе рызык для супрацоўніцтва з Расіяй. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сустрэчы з віцэ-канцлерам, федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Зігмарам Габрыэлем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніякіх рызык для Расіі наша імкненне да збліжэння з Германіяй і ЕС у цэлым не нясе. Наадварот, чым больш стабільнай будзе Беларусь, тым больш стабільнай будзе сітуацыя ў рэгіёне", - падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён адзначыў, што тэма адносін з Расіяй і Еўрапейскім саюзам закраналася ў час перагавораў з Зігмарам Габрыэлем, у тым ліку на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі.

"Германія ніколі не ставіла адносна Беларусі ў такой пастаноўцы пытанне: вы з Усходам або з Захадам. І мы ніколі не гаварылі аб тым, што збіраемся развіваць нашы адносіны з Еўропай за кошт Расіі або наадварот. Мы гаварылі, што хочам мець нармальныя адносіны і з Усходам, і з Захадам, разумеючы, што мы знаходзімся на стыку гэтых двух геапалітычных ігракоў", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр падкрэсліў, што Расія з'яўляецца для Беларусі галоўным стратэгічным саюзнікам, краіны цесна звязаны ў палітычнай, эканамічнай, ваеннай, гуманітарнай і іншых сферах. "У нас ніколі не было мэты разарваць сувязі з Расіяй. Наадварот, мы заўсёды гаварылі аб тым, што хочам умацоўваць гэтыя сувязі", - заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Адначасова ён заўважыў, што Беларусь не можа пакінуць без увагі і іншы важны для яе рэгіён - ЕС, які з'яўляецца другім па значнасці гандлёва-эканамічным партнёрам. "Адтуль да нас ідуць інвестыцыі, сучасныя тэхналогіі. Таму мы проста абавязаны мець нармальныя адносіны з Еўрапейскім саюзам, уключаючы Германію", - адзначыў Уладзімір Макей.

Ён дадаў, што партнёры ў ЕС ніколі не ставілі беларускі бок перад выбарам. "Нашы партнёры цудоўна разумеюць, што ў цяперашняй сітуацыі мы павінны ўзаемадзейнічаць усе разам. І я ўдзячны германскаму боку за тое, што ён падтрымлівае спалучэнне еўразійскіх і еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў, разумеючы, што гэта прывядзе да зніжэння канфрантацыі ў нашым рэгіёне і ўмацавання міру і бяспекі", - сказаў міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.