17 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія падтрымала Алену Купчыну ў якасці кандыдата ад Беларусі на пасаду генсакратара АБСЕ, паведамілі БЕЛТА ў МЗС РФ.
"17 красавіка міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў правёў сустрэчу з Аленай Купчыной, паслом Беларусі ў Аўстрыі, пастаянным прадстаўніком пры АБСЕ і кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ, - праінфармавалі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве. - Была абмеркавана праблематыка АБСЕ, уключаючы ход конкурсу на замену яе генеральнага сакратара. З расійскага боку выказана падтрымка беларускаму кандыдату".-0-