Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 снежня 2017, 11:51

Рабочая група па дасягненні Мэт устойлівага развіцця створана ў беларускім парламенце

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая група па дасягненні Мэт устойлівага развіцця створана ў беларускім парламенце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Узначаліла групу старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бодак, яе намеснікам стаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Валерый Барадзеня. "У сваёй дзейнасці рабочая група будзе кіравацца законам "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь", рэгламентамі палат Нацыянальнага сходу, а таксама актамі заканадаўства па пытаннях дасягнення Беларуссю Мэт устойлівага развіцця, якія змешчаны ў рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН ад 25 верасня 2015 года "Пераўтварэнне нашага свету: парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года", - расказалі ў прэс-службе.

Рашэнне аб стварэнні рабочай групы прынята на пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Тут разглядаліся таксама вынікі дзейнасці Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Старшыня камісіі Сяргей Рахманаў праінфармаваў аб рабоце па разглядзе і падрыхтоўцы законапраектаў, умацаванні міжпарламенцкіх сувязей. Агучаны шэраг ініцыятыў па далейшым развіцці супрацоўніцтва з парламентарыямі іншых дзяржаў, а таксама папулярызацыі іміджу Беларусі на міжнароднай арэне.

Рэзюмуючы агучаныя прапановы і ініцыятывы, старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу на першачарговыя задачы, якімі неабходна кіравацца пастаянным камісіям Савета Рэспублікі. Сярод іх - далейшае ўдасканаленне нарматыўнай прававой базы для пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва, павышэнне эфектыўнасці работы міжпарламенцкіх груп, узмацненне ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі ў рамках міжведамаснай камісіі па пытаннях эканамічнай бяспекі. "Мы павінны імкнуцца праз актыўную міжнародную дзейнасць умацоўваць пазіцыі Беларусі на сусветнай арэне", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі