Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прыцягненне міратворцаў ААН у Данбас магло б садзейнічаць вырашэнню канфлікту - Сайдзік

Палітыка 17.05.2018 | 09:11
Марцін Сайдзік. Фота з архіва
Марцін Сайдзік. Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыцягненне міратворчай місіі ААН у Данбас магло б садзейнічаць вырашэнню канфлікту на ўсходзе Украіны. Такое меркаванне выказаў журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік па выніках чарговай сустрэчы ТКГ у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўжо неаднаразова гаварыў, што прыцягненне сіл ААН магло б сапраўды садзейнічаць вырашэнню канфлікту на ўсходзе Украіны", - сказаў Марцін Сайдзік.

Ён таксама паведаміў, што на мінулым тыдні сустракаўся ў Вашынгтоне са спецпрадстаўніком Дзярждэпартамента ЗША па Украіне Куртам Волкерам, які падтрымлівае ідэю аб увядзенні ў Данбас міратворцаў. У хуткім часе чакаюцца сустрэчы з Волкерам у Вене і Браціславе. "Я думаю, што яго намаганні неабходны (для ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе. - Заўвага. БЕЛТА)", - адзначыў дыпламат.

Раней Марцін Сайдзік заяўляў, што накіраванне міратворцаў ААН для забеспячэння бяспекі Спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ ў Данбасе не можа разглядацца ў адрыве ад мінскіх пагадненняў.

Што датычыцца пытання абмену палоннымі, спецпрадстаўнік АБСЕ ў ТКГ адзначыў, што гэта тэма абмяркоўваецца вельмі падрабязна. Пры гэтым ён не стаў называць варыянты па колькасці асоб, якія падлягаюць абмену. "І калі будуць сустрэчы ў "нармандскім фармаце", спадзяёмся, што там будзе прагрэс менавіта па гэтым пытанні", - сказаў Марцін Сайдзік.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Стратэгія развіцця прадпрымальніцтва да 2030 года Савет Міністраў зацвердзіў Стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) "Беларусь - краіна паспяховага прадпрымальніцтва" на перыяд да 2030 года.