Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2018, 17:40

Пры ЦВК Беларусі акрэдытавана 10 нацыянальных наглядальнікаў

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры ЦВК Беларусі на сённяшні дзень акрэдытавана 10 нацыянальных наглядальнікаў, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі ў БЕЛТА.

"Да вечара мы атрымаем звесткі аб нацыянальных наглядальніках. Толькі ў Цэнтральнай камісіі ўжо акрэдытавана 10 чалавек. Ва ўсе астатнія, думаю, яны будуць найбольш актыўна падаваць дакументы перад пачаткам датэрміновага галасавання, тады ў нас назіраецца рэзкае ажыўленне. Але і цяпер нацыянальныя наглядальнікі ёсць ва ўсіх абласных камісіях, у тэрытарыяльных камісіях гарадоў іх нямала", - сказала Лідзія Ярмошына.

Раней у ЦВК ужо адзначалі інтэнсіўную работу нацыянальных наглядальнікаў у час кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, пры гэтым найбольшую актыўнасць праяўляюць грамадскія аб'яднанні.

У адрозненне ад нацыянальных наглядальнікаў замежныя могуць удзельнічаць толькі ў кароткатэрміновым маніторынгу. На гэты час адпаведныя заяўкі паступілі ўжо ад дыпламатаў з ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і Расіі.

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць у Беларусі 18 лютага. 18 студзеня завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў. Адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць агітацыю: выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі