Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 мая 2018, 16:59

Прэзідэнты ЕАЭС намецяць крокі па развіцці супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы, лічбавай эканоміцы, сацпалітыцы

11 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнты краін Еўразійскага эканамічнага саюза 14 мая ў Сочы на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета намецяць крокі па развіцці супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы, лічбавы эканоміцы, сацыяльнай палітыцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

"Расія як краіна-старшыня ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2018 годзе прапанавала для абмеркавання насычаны парадак дня, - адзначылі ў прэс-службе. - Плануецца ўзгадніць далейшыя планы па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі і лібералізацыі агульнага рынку тавараў, паслуг, капіталаў і рабочай сілы. Будуць прыняты асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў ЕАЭС на 2018-2019 гады, а таксама намечаны практычныя крокі па развіцці супрацоўніцтва ў такіх сферах, як атамная і аднаўляльная энергетыка, лічбавая эканоміка, медыцына, сацыяльная палітыка".

Асаблівую ўвагу на саміце плануецца ўдзяліць пашырэнню міжнароднай дзейнасці саюза. У прыватнасці, да падпісання падрыхтаваны пагадненне аб міжнародных дагаворах ЕАЭС і рашэнне аб зацвярджэнні палажэння аб статусе дзяржавы - наглядальніка пры ЕАЭС. Чакаецца, што на саміце ў Сочы першай статус наглядальніка пры ЕАЭС атрымае Малдова.

Плануецца, што лідары "пяцёркі" адобраць рашэнне аб стварэнні профільных саветаў кіраўнікоў ведамстваў па стандартызацыі і акрэдытацыі. Аналагічныя органы будуць заснаваны і для каардынацыі палітыкі дзяржаў - членаў саюза ў транспартнай сферы (зоймецца распрацоўкай мер па збліжэнні транспарных комплексаў і развіцці агульнага рынку перавозак у ЕАЭС), а таксама ў сельскай гаспадарцы (зоймецца выпрацоўкай агульнай стратэгіі развіцця аграпрамысловага комплексу і скаардынаваным прасоўваннем саюзнай прадукцыі на замежныя рынкі).

Акрамя таго, на пасяджэнні будуць разгледжаны бягучыя пытанні дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пасяджэнне пройдзе з удзелам прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і прэм'ер-міністра Арменіі.

Паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, у Сочы адбудзецца таксама шэраг двухбаковых сустрэч прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з лідарамі краін - членаў ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі