Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лістапада 2017, 15:16

Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Беларусі ў 2020 годзе сумяшчацца не будуць - Ярмошына

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Беларусі ў 2020 годзе сумяшчацца не будуць, заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не будзем праводзіць іх разам, гэта адназначна. У кіраўніка дзяржавы ёсць выразная пазіцыя наконт гэтага. Ён даўно заявіў, што прэзідэнцкая кампанія не можа сумяшчацца ні з якой іншай", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

"Таму я адразу магу сказаць: паколькі ў нас тэрмін паўнамоцтваў у парламента і Прэзідэнта завяршаецца адначасова і выбары павінны праходзіць адначасова, у 2020 годзе, то, зразумела, будзе прымацца палітычнае рашэнне аб разводзе гэтых кампаній. Але якая будзе больш ранняя, а якая будзе праходзіць у свае тэрміны, я гэтага не ведаю, гэта не пытанні кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі", - заявіла яна.

Згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў, апублікаваным на сайце Цэнтрвыбаркама, прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе павінны прайсці не пазней за 20 жніўня, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў - не пазней за 10 верасня, а выбары членаў Савета Рэспублікі - не пазней за 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі