Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 красавіка 2017, 16:41

Прэзідэнт Малдовы зробіць афіцыйны візіт у Беларусь 13-14 ліпеня

20 красавіка, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон зробіць афіцыйны візіт у Беларусь па запрашэнні кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, візіт папярэдне запланаваны на 13-14 ліпеня бягучага года. Аб гэтым Ігар Дадон паведаміў у час перадачы ў эфіры грамадскага тэлебачання Малдовы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік малдаўскай дзяржавы адзначыў, што атрымаў запрашэнне зрабіць афіцыйны візіт у Беларусь ад свайго калегі Аляксандра Лукашэнкі ў ходзе сустрэчы з ім у рамках праведзенага ў Бішкеку Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Ігар Дадон падкрэсліў, што Малдова павінна браць прыклад з Беларусі, якая дабілася поспеху па многіх напрамках.

"Паглядзіце на Беларусь, як яна развіла сваю эканоміку. Што адбываецца з сельскай гаспадаркай, колькі рабочых месц было адкрыта, што адбываецца з інфраструктурай. У большасці міжнародных рэйтынгаў яна знаходзіцца на радках значна вышэй, чым Малдова", - сказаў Ігар Дадон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі