Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2018, 17:37

Праводзіць электроннае галасаванне дарэчы толькі для тых, хто жыве за мяжой - Ярмошына

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праводзіць электроннае галасаванне дарэчы толькі для тых, хто жыве за мяжой. Такое меркаванне выказала сёння ў час анлайн-канферэнцыі ў БЕЛТА старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама пракаменціравала выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у выбарчых кампаніях. "Электроннае галасаванне, на мой погляд, павінна прымяняцца ў вельмі рэдкіх выпадках. Бачу яго перспектыву толькі для арганізацыі галасавання грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой", - сказала яна.

Лідзія Ярмошына ўпэўнена, што ніколі не трэба адмаўляцца ад дэмакратычных традыцый, а менавіта ад неабходнасці прыходу выбаршчыкаў на ўчасткі, дзе яны могуць сустрэцца з суграмадзянамі, убачыць, як працуе выбарчая камісія. "Увесь свет так жыве. Краіны старой дэмакратыі пры ўсіх сваіх магчымасцях па-ранейшаму выкарыстоўваюць папяровыя бюлетэні, думаючы аб умацаванні грамадства", - падкрэсліла кіраўнік ЦВК.

У час некалькіх выбарчых кампаній ЦВК запрашала грамадзян на ўчасткі для галасавання па SMS. У гэтым годзе такія паведамленні рассылацца не будуць - ЦВК страціла на гэта права. "Змянілася заканадаўства, якое рэгулюе прадастаўленне паслуг мабільнай сувязі. Цяпер правам рассылаць бясплатныя паведамленні карыстаецца толькі МНС. Але мы, адразу ж магу сказаць, не будзем з гэтым мірыцца. І пры ўсякім планавым змяненні выбарчага заканадаўства мы такое права сабе таксама закладзём абавязкова ў закон. Таму што ад гэтага адмаўляцца не трэба", - адзначыла Лідзія Ярмошына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі