Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 ліпеня 2018, 09:13

Прадстаўнікі дзелавых колаў Барселоны ў жніўні наведаюць Беларусь

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі дзелавых колаў Барселоны наведаюць Беларусь у жніўні гэтага года. Такая дамоўленасць дасягнута 18 ліпеня ў Барселоне ў час прыёму грамадзян Беларусі па асабістых пытаннях паслом Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Паўлам Латушкам, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі.

Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Барселоне, у час прыёму атрымалі адказы на пытанні, якія датычыліся тэматыкі грамадзянства, абмену пашпартоў, атрымання дазволаў на пастаяннае пражыванне за мяжой, консульскага ўліку, парадку атрымання грамадзянамі Іспаніі віз для ўезду ў Беларусь.

На прыёме таксама прагучалі прапановы па арганізацыі іспанскімі бізнесменамі гандлёвых місій у Беларусь, экспарту беларускіх тавараў на рынак Іспаніі. Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Іспаніі візіту прадстаўнікоў дзелавых колаў Барселоны ў Беларусь у жніўні гэтага года, а таксама ўдзеле прадстаўнікоў Беларусі ў фестывалі славянскіх культур, які будзе праводзіцца ў Іспаніі ў сакавіку 2019 года.

Пасол Беларусі правёў перагаворы з выканаўчым дырэктарам адвакацкай кампаніі Balcells Group па арганізацыі мерапрыемстваў гандлёва-эканамічнага характару, бізнес-прэзентацый, а таксама магчымасці падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж гэтай адвакацкай кампаніяй і адным з адвакацкіх агенцтваў Беларусі.

Прыём з'яўляецца традыцыйнай формай работы з беларускімі грамадзянамі, якія пражываюць у Іспаніі, адзначылі ў пасольстве. Акрамя таго, 18 ліпеня прайшла прамая лінія пасольства, у ходзе якой беларускія грамадзяне, што пражываюць у Іспаніі, маглі атрымаць адказы на свае пытанні ў групе пасольства ў сацыяльнай сетцы Facebook.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі