Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 чэрвеня 2016, 10:33

Прадстаўнік Беларусі прыме ўдзел у сесіі Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы (ПАСЕ) Мікалай Самасейка выехаў у Страсбург у штаб-кватэру гэтай арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў Палаце прадстаўнікоў.

Візіт беларускага парламентарыя прадоўжыцца да 25 чэрвеня. Мікалай Самасейка прыме ўдзел у пасяджэнні Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі і міжнародным семінары "Смяротная кара".

Таксама плануюцца двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі ПАСЕ, замежнымі парламентарыямі і службовымі асобамі Савета Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі