Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лютага 2018, 16:24

План падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год зацверджаны ў Беларусі

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання на 2018 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 111 ад 9 лютага 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Усяго ў плане 44 законапраекты. Прадугледжваецца падрыхтаваць праекты законаў у сферы заканадаўства аб працы, сацабароне, сацыяльным страхаванні, ахове здароўя, фінансава-крэдытнай сістэме, прадпрымальніцкай, гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці, аб інфармацыі, абароне, нацыянальнай бяспецы і інш.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання даручана забяспечыць своечасовую і якасную падрыхтоўку законапраектаў (канцэпцый законапраектаў), прадугледжаных планам, іх узгадненне з зацікаўленымі і прадстаўленне ва ўрад у пазначаныя тэрміны.

Пры падрыхтоўцы законапраектаў Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў дзяржорганам неабходна прыняць меры па арганізацыі іх падрыхтоўкі, вызначаць мэты, задачы іх прыняцця, змест, сумесна з НЦЗПД вызначаць аб'ём работ і напрамак гэтай дзейнасці, а таксама забяспечваць удзел сваіх работнікаў у падрыхтоўцы законапраектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі