Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лістапада 2017, 11:06

Пірштук і Карапецян абмеркавалі эканамічныя пытанні і развіццё кантактаў у сферы турызму

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук і прэм'ер-міністр Арменіі Карэн Карапецян разгледзелі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця кантактаў у сферы адукацыі, турызму і медыцыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў па выніках візіту беларускай дэлегацыі ў Ерэван.

У час перагавораў Баляслаў Пірштук адзначыў важнасць стымулявання эканамічных сувязей, стварэнне сумесных прадпрыемстваў і павелічэнне аб'ёмаў узаемнага тавараабароту.

Акрамя таго, адбылася сустрэча віцэ-спікера са старшынёй парламента Арменіі Ара Баблаянам. "Бакі адзначылі высокі ўзровень міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і абмяняліся думкамі па пытанні работы на міжнародных парламенцкіх пляцоўках", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў у Ерэване прыняла ўдзел у 10-м пасяджэнні камісіі па супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Нацыянальным сходам Арменіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі