Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 жніўня 2017, 17:21

Пірштук: Беларусі і Польшчы трэба знаходзіць агульныя падыходы для больш эфектыўнага супрацоўніцтва

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Польшчы трэба знаходзіць агульныя падыходы для больш эфектыўнага супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук на сустрэчы з віцэ-спікерам польскага сейма Рышардам Цярлецкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы суседзі, у нас агульная гісторыя. Нам, вядома, трэба знаходзіць агульныя падыходы для больш эфектыўнага ўзаемадзеяння", - перакананы Баляслаў Пірштук. Ён выказаў надзею, што чарговы візіт польскай дэлегацыі будзе напоўнены эфектыўнымі сустрэчамі і кантактамі. "Спадзяюся, мы зможам вельмі адкрыта і якасна абмеркаваць розныя тэмы. Зразумела, вырашыць усе пытанні адразу ў ходзе адной сустрэчы немагчыма, але мы абавязаны рухацца наперад і павышаць эфектыўнасць работы", - сказаў віцэ-спікер. Ён таксама запэўніў, што беларускія парламентарыі са свайго боку настроены на плённае супрацоўніцтва.

У сваю чаргу Рышард Цярлецкі нагадаў, што наведваў Беларусь год таму. Паводле слоў віцэ-спікера Сейма, мінулы год для Беларусі і Польшчы не прайшоў упустую, паколькі адносіны дзвюх краін развіваліся даволі інтэнсіўна. "Мелі месца шматлікія кантакты. Як мне здаецца, многія з іх былі вельмі карыснымі і патрэбнымі", - канстатаваў ён.

"Для нас Беларусь з'яўляецца важным суседам. Нас аб'ядноўваюць сумесная гісторыя, сумесная культура, падабенства нашых моў, а таксама блізкія кантакты паміж прадстаўнікамі нашых дзяржаў", - заўважыў віцэ-спікер.

Рышард Цярлецкі перакананы, што дзвюм краінам неабходна працаваць на сумесную перспектыву развіцця адносін. "У сферы эканомікі кантакты становяцца больш інтэнсіўнымі. Але самае галоўнае - атмасфера нашых сустрэч, якая дае магчымасць адкрыта размаўляць па розных пытаннях і звяртаць увагу на тое, што нашы краіны важны ў Еўропе - у тым рэгіёне, у якім яны знаходзяцца", - на заканчэнне сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі