Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лістапада 2017, 15:01

Пірштук адзначыў актывізацыю беларуска-славацкіх кантактаў у міжнародных арганізацыях

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта па ахове здароўя Нацыянальнага савета Славакіі Штэфанам Зельнікам адзначыў актывізацыю беларуска-славацкіх кантактаў у міжнародных арганізацыях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Баляслаў Пірштук, у прыватнасці, нагадаў, што ў ліпені ў Мінску прайшла 26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а на 28 лістапада запланавана вялікае мерапрыемства па лініі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ), у якой Беларусь старшынствуе ў 2017 годзе, - пасяджэнне Парламенцкай асамблеі ЦЕІ. Яе ўдзельнікамі, як чакаецца, стануць кіраўнікі парламентаў розных краін, у тым ліку Славакіі, якая з'яўляецца членам арганізацыі. "Гэта добрыя пляцоўкі, дзе мы на дэпутацкім узроўні можам быць карысныя адзін аднаму і аказваць падтрымку па пазіцыях, якія для нас прынцыповыя", - сказаў віцэ-спікер.

Ён таксама выказаў меркаванне, што ў цэлым беларуска-славацкія адносіны апошнія гады развіваюцца даволі плённа, праходзяць двухбаковыя візіты, пашыраюцца кантакты на ўрадавым і парламенцкім узроўнях. Баляслаў Пірштук упэўнены, што пры такім падыходзе да работы вынікі могуць быць больш канкрэтнымі. У тым ліку яны павінны паўплываць на тавараабарот, які да гэтага часу знізіўся, аднак яшчэ пяць гадоў таму быў значна большым. Магчымасці для гэтага ёсць, лічыць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў.

У сваю чаргу Штэфан Зельнік адзначыў, што неабходна інтэнсіфікаваць сувязі ў сферах аховы здароўя, прамысловасці, культуры і асабліва сельскай гаспадаркі, дзе Беларусь дасягнула значных вынікаў і можа шмат чаму навучыць Славакію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі