Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 чэрвеня 2017, 09:28

Петрышэнка: Беларусь - еўрапейскі донар спакою і стабільнасці

28 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь - еўрапейскі донар спакою і стабільнасці, дзяржава, якая не стварае праблемы, а, наадварот, уносіць свой уклад у забеспячэнне бяспекі ў рэгіёне. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка 27 чэрвеня ў пасольстве на ўрачыстым прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З мінскай перагаворнай пляцоўкай звязваюць надзеі, што менавіта тут гасяцца канфлікты", - сказаў дыпламат.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што з першых дзён сваёй незалежнасці суверэнная Беларусь пачала выбудоўваць раўнапраўныя партнёрскія адносіны з усімі дзяржавамі, якія таго пажадалі, і пашыраць свой удзел у міжнародным шматбаковым супрацоўніцтве. "Такую шматвектарнасць беларускай знешняй палітыкі вызначыла адвечнае імкненне нашага народа жыць у міры і згодзе з усімі, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - Новая Беларусь - першая дзяржава, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй і поўнасцю вывела яе са сваёй тэрыторыі. Мы не ўдзельнічалі ні ў адным ваенным процістаянні. У краіне не адбылося ніводнага міжнацыянальнага, рэлігійнага канфлікту".

Гаворачы аб эканамічным развіцці краіны, пасол канстатаваў, што Беларусь змагла не проста захаваць свой патэнцыял і вядомыя брэнды, але і здолела развіць іх, стварыць экспартна арыентаваную эканоміку, новыя вытворчасці высокаканкурэнтнай прадукцыі, на практыцы даказаўшы сваю эканамічную жыццяздольнасць. "Айчынныя тавары прысутнічаюць на ўсіх кантынентах, - сказаў ён. - Знак made in Belarus - добра вядомы на замежных рынках".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі