Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 сакавіка 2017, 12:29

Перспектывы дыялогу Беларусі і ЕС абмяркоўваліся на палітычных кансультацыях у Мінску

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы раўнд беларуска-партугальскіх палітычных кансультацый адбыўся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, партугальскую - палітычны дырэктар, кіраўнік дырэктарата знешняй палітыкі Міністэрства замежных спраў Франсішку Дуартэ Лопеш.

Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з развіццём двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Партугаліяй, перспектывы дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, абмяняліся поглядамі па актуальных праблемах міжнароднай палітыкі.

Франсішку Дуартэ Лопеш быў таксама прыняты кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі