Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Першы намеснік Генсакратара ААН высока ацэньвае пачатак рэалізацыі Беларуссю МУР

Палітыка 21.02.2018 | 16:15

21 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед сёння на сустрэчы з журналістамі высока ацаніла пачатак рэалізацыі Беларуссю Мэт устойлівага развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь пачала з добрага ўзроўню - вы рэалізавалі Мэты развіцця тысячагоддзя. Ініцыятыва, што прымаецца ўрадам краіны, - гэта тое лідарства, якое нас радуе", - сказала Аміна Махамед.

Яна лічыць важным, каб пры рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ўдалося дайсці літаральна да кожнага грамадзяніна. На яе думку, у аснове ўсіх пытанняў, у тым ліку развіцця аховы здароўя, выкаранення беднасці, ляжыць эканоміка. "Мы хочам стварыць свет, які будзе лепшым. А гэта таксама немагчыма без вырашэння пытанняў аховы навакольнага асяроддзя", - заўважыла Аміна Махамед. Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН звярнула ўвагу на той факт, што для ажыццяўлення работы ў названых напрамках неабходны доўгатэрміновыя інвестыцыі. "Мы пачуем многія ідэі, якія датычацца вырашэння гэтых пытанняў", - упэўнена яна.

Як лічыць Аміна Махамед, у сучасных умовах для ўсіх краін свету вельмі важным з'яўляецца пазбегнуць канфліктаў і забяспечваць дастойныя ўмовы жыцця людзей. "Трэба больш увагі звяртаць на слабаабароненыя слаі насельніцтва", - упэўнена яна.

Першы намеснік Генсакратара ААН падкрэсліла, што ў Беларусі яна ўбачыла шмат добрых ініцыятыў. На яе думку, рэспубліка натхняе сваімі ідэямі і іншыя краіны на вырашэнне пытанняў, звязаных з рэалізацыяй МУР.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельскагаспадарчыя работы ў Беларусі Па стане на 10 кастрычніка сельгасарганізацыямі ўбрана: цукровыя буракі - 49,1 тыс. га; лён - 43,7 тыс. га; бульба - 25,1 тыс. га; кукуруза - 768,1 тыс. га.