Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 снежня 2016, 09:33

Перагаворы па пытанні вызвалення палонных прайшлі з вялікім пачуццём адказнасці - Сайдзік

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы па пытанні вызвалення палонных прайшлі з вялікім пачуццём адказнасці, паведаміў 7 снежня журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рабочай групе па гуманітарных пытаннях, як і раней, падрабязна абмяркоўваліся пытанні вызвалення асоб, якія ўтрымліваюцца ў сувязі з канфліктам. Група прадоўжыла гэту работу з вялікім пачуццём адказнасці перад людзьмі, якія ўтрымліваюцца, і іх сем'ямі", - сказаў Марцін Сайдзік.

Ён таксама адзначыў станоўчыя крокі, што былі зроблены па пытанні перадачы пісьмаў і пасылак людзям, якія незаконна ўтрымліваюцца, ад іх сем'яў.

7 снежня ў беларускай сталіцы прайшлі пасяджэнні рабочых груп па палітычных і гуманітарных пытаннях. Напярэдадні ж у Мінску адбылася сустрэча рабочай групы па пытаннях бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі