Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лютага 2018, 16:01

Пастаянныя прадстаўнікі СНД абмяркуюць у Мінску праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці абмяркуюць 20 лютага ў Мінску праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

"Пастаянным паўнамоцным прадстаўнікам будуць прадстаўлены прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое адбудзецца ў Душанбэ ў чэрвені 2018 года. Таксама яны ўзгодняць праект парадку дня сумеснага пасяджэння Савета пастаянных прадстаўнікоў і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД", - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, члены Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркуюць шляхі павышэння эфектыўнасці пагаджальных нарад па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў вышэйшых органаў Садружнасці. Як растлумачылі ў прэс-службе, "такія нарады праводзяцца напярэдадні пасяджэнняў, каб ацаніць гатоўнасць пытанняў праектаў іх парадкаў дня і зняць існуючыя рознагалоссі, і таксама разгледзець пратакольныя пытанні правядзення пасяджэнняў вышэйшых органаў".

Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі абмяркуюць таксама іфармацыю аб дзейнасці, у тым ліку Выканаўчага камітэта СНД, па выкананні рэзалюцыі праведзенага ў кастрычніку 2016 года ў Маскве IV З'езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД. На пасяджэнні разгледзяць вынікі работы па рэалізацыі палажэнняў дакумента, якія датычацца адукацыі і дапамогі дзецям. Пастаянным прадстаўнікам краін Садружнасці будзе прадстаўлена інфармацыя аб ходзе падрыхтоўкі да V З'езда, намечанага на кастрычнік гэтага года ў Бішкеку. Чакаецца, што тэмай форуму стане "Развіццё адукацыі ў краінах СНД у кантэксце Мэт устойлівага развіцця".

Акрамя таго, на пасяджэнні плануецца ўзгадніць кандыдатуру кіраўніка місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах прэзідэнта Азербайдажана, якія пройдуць 11 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі