17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы не мае ніякіх адносін да стварэння Грамадскай палаты СД. Аб гэтым заявіў сёння ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
"Да нас не звярталіся па гэтым пытанні. Нас, на жаль, ніхто ні аб чым не інфармаваў", - падкрэсліў Рыгор Рапота.
У сувязі з гэтым ў Пастаяннага камітэта "няма ніякай пазіцыі адносна ініцыятывы па стварэнні Грамадскай палаты СД", дадаў дзяржсакратар. "Каб гэту пазіцыю выпрацаваць, трэба мець інфармацыю аб тым, якую мэту ставіць перад сабой арганізацыя, якую ролю яна бычыць у асобе Пастаяннага камітэта. Наогул павінен быць нейкі нармальны дыялог. Таму не магу ніяк пракаменціраваць карыснасць або бескарыснасць гэтай арганізацыі", - сказаў Рыгор Рапота.-0-