Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 жніўня 2017, 17:02

Пасольства ЗША разглядае варыянты ўдасканалення прыёму беларусаў пры звароце за візай

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства ЗША ў Беларусі разглядае варыянты ўдасканалення працэдуры прыёму грамадзян пры звароце за візай. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства.

"Пасольства ЗША разглядае варыянты ўдасканалення ў будучым працэдуры прыёму грамадзян Беларусі пры звароце за амерыканскай візай", - расказалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, у жніўні пасольства ЗША ў Маскве і генеральнае консульства ЗША ў Санкт-Пецярбургу адмянілі прыём заяў на атрыманне віз ад беларускіх грамадзян. Гутаркі для беларусаў, якія падалі ўжо заяву на неіміграцыйную візу ЗША і аплацілі консульскі збор, павінны былі быць пераназначаны. Грамадзянам Беларусі было рэкамендавана звярнуцца для праходжання гутарак для атрымання неіміграцыйных віз у пасольствы ў Варшаве, Кіеве або Вільнюсе.

На гэты момант пасольтва ЗША ў Мінску прымае заявы на атрыманне толькі некалькіх катэгорый віз: дыпламатычных, студэнцкіх, рабочых для спартсменаў і дзеячаў культуры, а таксама некаторых іншых катэгорый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі