Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 лістапада 2019, 09:00

Пасольства Катара ў бліжэйшы час пачне работу ў Мінску

6 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чацвёрты раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Катара 5 лістапада адбыўся ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, катарскую - генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў доктар Ахмад Хасан аль-Хамадзі. У час кансультацый субяседнікі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама далі ацэнку стану і перспектывам беларуска-катарскага дыялогу, у тым ліку на вышэйшым і высокім узроўнях.

"Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі пытанням адкрыцця пасольства Дзяржавы Катар у Мінску, якое пачне сваю работу ў бліжэйшы час. У Беларусь прыбылі ўжо два катарскія дыпламаты для адкрыцця пасольства", - расказалі ў прэс-службе.

Фота МЗС'

Беларускі і катарскі дыпламаты абмеркавалі тэматыку пашырэння двухбаковых гандлёвых сувязей, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, абмену візітамі дэлегацый дзелавых колаў. Яны згадзіліся з тым, што больш дэталёва гэтыя і іншыя пытанні трэба абмеркаваць у час наступнага пасяджэння сумеснага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, якое запланавана на наступны год.

Акрамя таго, кіраўнікі беларускай і катарскай дэлегацый абмяняліся думкамі па пытаннях развіцця сітуацыі на Блізкім Усходзе і ў Еўрапейскім рэгіёне, а таксама разгледзелі ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў у рамках ААН і іншых шматбаковых міжнародных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі