Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лістапада 2017, 09:00

Пасольства Ірака ў Мінску часова закрываецца

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Ірака ў Мінску часова закрываецца. Аб гэтым ішла размова 3 лістапада на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Ірак у Расійскай Федэрацыі Хайдарам Мансурам Хадзі, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з завяршэннем работы пасольства Ірака ў Мінску, што, паводле слоў Хадзі, з'яўляецца часовай мерай. Дарэчы, сам ён у перыяд з 2010 па 2015 год займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Ірак у Рэспубліцы Беларусь.

Намеснік міністра і пасол Ірака абмяняліся думкамі аб магчымым механізме арганізацыі далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння ў новых умовах, у тым ліку з выкарыстаннем магчымасцей пасольства Ірака ў Маскве і нядаўна назначанага ганаровага консула Беларусі ў Багдадзе. Абмеркаваны таксама перспектывы акрэдытацыі пасла Ірака ў Беларусі па сумяшчальніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі