Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2017, 15:21

Пасольства Беларусі выказала пратэст у сувязі з хуліганскімі дзеяннямі каля будынка дыппрадстаўніцтва ў Кіеве

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ва Украіне выказала пратэст у сувязі з хуліганскімі дзеяннямі каля будынка дыппрадстаўніцтва ў Кіеве. Аб гэтым гаворыцца ў заяве на сайце пасольства, паведамляе БЕЛТА.

У дыппрадстаўніцтве расказалі, што 23 верасня група неўстаноўленых людзей перад будынкам пасольства Беларусі правяла хуліганскую акцыю антыбеларускай накіраванасці.

Прымаючы пад увагу, што асобы, якія ўдзельнічалі ў акцыі, скрывалі твары, паводзілі сябе нахабна і агрэсіўна, выкарыстоўвалі фаеры, пасольства Беларусі ва Украіне выказала пратэст украінскаму боку і запатрабавала правесці адпаведнае расследаванне, а таксама забяспечыць бяспеку функцыянавання беларускай дыпламатычнай місіі ў адпаведнасці з арт. 22 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі