Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Пасольства Беларусі ў Ізраілі прадоўжыць работу ў Тэль-Авіве

Палітыка 07.12.2017 | 12:58

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Ізраілі прадоўжыць работу ў Тэль-Авіве. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне пераводу беларускай загранустановы можа разглядацца ва ўвязцы са знаходжаннем узаемапрымальнага рашэння па канчатковым статусе Іерусаліма.

Беларусь пацвярджае сваю пазіцыю аб прыхільнасці да рашэнняў па прынцыпе палесціна-ізраільскага ўрэгулявання, уключаючы статус Іерусаліма. "Зыходзім з таго, што гэта пытанне павінна вырашацца ў фармаце прамых перагавораў усіх бакоў, на існуючай міжнароднай прававой аснове, у поўнай адпаведнасці з дзеючымі рэзалюцыямі Савета Бяспекі ААН і раней заключанымі пагадненнямі", - дадаў Дзмітрый Мірончык.

Як паведамлялася, Савет Бяспекі ААН правядзе экстраннае пасяджэнне па пытанні аб статусе Іерусаліма, які напярэдадні ЗША прызналі сталіцай Ізраіля, сустрэча намечана на 8 снежня. Рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не падзялілі лідары шэрага еўрапейскіх краін. Прадстаўнікі арабскіх краін строга раскрытыкавалі яго рашэнне. Яны асцерагаюцца, што ініцыятыва ЗША прывядзе да зрыву мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. У Турцыі пасля заявы Трампа пачаліся акцыі пратэсту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.