Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лістапада 2017, 10:27

Пасольства Беларусі афіцыйна адкрылася ў Швецыі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйная цырымонія адкрыцця пасольства Беларусі ў Швецыі адбылася 15 лістапада ў Стакгольме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і дзяржаўны сакратар МЗС Швецыі па пытаннях ЕС і гандлю Оскар Стэнстром.

У гэты ж дзень прайшлі беларуска-шведскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. Шведскую дэлегацыю на перагаворах узначаліла дзяржаўны сакратар МЗС Аніка Сёдэр. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня, уключаючы перспектывы развіцця супрацоўніцтва са Швецыяй у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, паглыбленне дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, падрыхтоўку да саміту "Усходняга партнёрства", які пройдзе 24 лістапада ў Бруселі.

У час візіту адбылася таксама сустрэча Алега Краўчанкі з генеральным дырэктарам сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майрай Морай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі