Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 18:10

Пасол Венесуэлы аб выбарах у Беларусі: добрая арганізацыя і падрыхтаванасць супрацоўнікаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Хасэ Хаакін Багіяна Перычы, акрэдытаваны ў якасці міжнароднага наглядальніка, сёння ў эфіры СТБ адзначыў добрую арганізацыю мясцовых выбараў і падрыхтаванасць супрацоўнікаў, паведамляе БЕЛТА.

"Агульнае ўражанне вельмі спрыяльнае: усё добра арганізавана, супрацоўнікі вельмі добра падрыхтаваны, ведаюць сваю работу. Уся інфармацыя ў свабодным доступе. Настрой вельмі святочны", - падзяліўся ўражаннямі ад работы ўчастка для галасавання дыпламат.

Першы сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксей Маскалёў адзначыў дастаткова высокую яўку выбаршчыкаў, урачыстую і прыемную атмасферу. "Усюды нас сустракалі вельмі ветліва. Парушэнняў нідзе не заўважана. Усё ідзе ў даволі спакойным рэжыме", - сказаў ён.

Усяго Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 46 міжнародных наглядальнікаў - супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё супрацоўнікаў для назірання за выбарамі накіравалі пасольствы Літвы, Расіі і ЗША.

За ходам выбараў таксама сочыць 35 тыс. нацыянальных наглядальнікаў. Сярод іх - прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5 870 выбарчых участкаў працуюць у штатным рэжыме. Яны будуць адкрыты да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі