Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лістапада 2017, 18:46

Пасол Кубы ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС Беларусі

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы Хуан Вальдэс Фігероа ўручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Беларусі Яўгену Шэстакову, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы, а таксама асноўныя праекты і напрамкі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і культурнай галінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі