Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 чэрвеня 2018, 15:17

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару АСЕАН

25 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Валерый Калеснік 25 чэрвеня ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) Дато Ліму Джоку Хою. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі з АСЕАН, абмяняліся думкамі аб перспектывах паглыблення гандлёва-эканамічных сувязей і пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў з дзяржавамі - членамі Асацыяцыі. Акрамя таго, размова ішла аб развіцці ўзаемадзеяння паміж ЕАЭС і АСЕАН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі