Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 красавіка 2018, 19:56

Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Алейнік удастоены ў Лондане ўзнагароды "Дыпламат года"

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лондане 23 красавіка адбылася дзясятая цырымонія ўзнагароджання "Дыпламат года", якая арганізуецца лонданскім часопісам "Дыпламат" і дыпламатычным корпусам у брытанскай сталіцы. Узнагароды "Дыпламат года" ад рэгіёна Еўразіі быў удастоены Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргей Алейнік, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый, старшыя дыпламаты, палітыкі і бізнесмены. Кандыдатуры ўзнагароджаных дыпламатаў вызначаліся шляхам галасавання сярод саміх дыпламатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі