Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 кастрычніка 2021, 19:55

Пасол Беларусі Андрэй Лучанок уручыў даверчыя граматы каралю Саудаўскай Аравіі

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Саудаўскай Аравіі (па сумяшчальніцтве) Андрэй Лучанок уручыў даверчыя граматы каралю Саудаўскай Аравіі Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. У час цырымоніі беларускі дыпламат пацвердзіў гатоўнасць садзейнічаць развіццю ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі