Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 ліпеня 2017, 18:02

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца правесці 3 лістапада ў Ташкенце

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца правесці 3 лістапада ў Ташкенце (Узбекістан). Парадак дня маючай адбыцца сустрэчы абмяркоўваўся сёння ў Мінску Саветам пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

У прыватнасці, на пасяджэнні сфарміраваны праекты парадкаў дня чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія пройдуць у кастрычніку гэтага года ў Сочы. У іх уключаны пытанні, што датычацца далейшай адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій, дакументы, якія рэгламентуюць супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў: ад падтрымкі інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцей да забеспячэння паветрана-касмічнай абароны.

Пастаянным прадстаўнікам таксама прадстаўлены праект парадку дня намечанага на 3 лістапада ў Ташкенце чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Як адзначылі ў прэс-службе, праект будзе накіраваны ў дзяржавы інтэграцыйнага аб'яднання для прапрацоўкі з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі