Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 мая 2016, 16:14

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД адбудзецца 7 чэрвеня ў Бішкеку

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД адбудзецца 7 чэрвеня ў Бішкеку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

У парадак дня ўключана больш як 20 праектаў дакументаў, большасць з якіх належыць да эканамічнай сферы. Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў разгледзяць пытанні, якія датычацца павышэння эфектыўнасці зоны свабоднага гандлю, паглыблення інавацыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы электраэнергетыкі, перамяшчэння радыеактыўных крыніц, захавання аграбіяразнастайнасці, а таксама ў галіне хімічнай прамысловасці.

На пасяджэнні плануецца абмеркаваць пытанне аб правядзенні перапісаў насельніцтва раўнда 2020 года ў краінах Садружнасці.

Плануецца ўдзяліць увагу ўзаемадзеянню ў сферы аховы здароўя. У прыватнасці, размова ідзе аб праектах Стратэгіі "Здароўе насельніцтва дзяржаў - удзельніц СНД", Канцэпцыі супрацоўніцтва па процідзеянні анкалагічным захворванням і Праграмы супрацоўніцтва па прафілактыцы і лячэнні цукровага дыябету на 2016-2020 гады.

Кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць правядзенне ў краінах інтэграцыйнага аб'яднання міжнароднай выстаўкі Artexpo, якая прызначана стаць аглядам дасягненняў у галіне культуры і мастацтва і накіравана на ўмацаванне гуманітарнага супрацоўніцтва.

На пасяджэнні плануецца разгледзець праекты рашэнняў аб наданні шэрагу адукацыйных устаноў статусу базавых арганізацый дзяржаў СНД па рабоце з моладдзю, развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва, падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне размініравання для ўзброеных сіл, павышэнні кваліфікацыі кадраў у хімічнай галіне, а таксама ў галіне даследавання праблем ваеннай метралогіі і навукова-тэхнічнага забеспячэння развіцця транспартнага комплексу.

Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць праекты рашэнняў аб унясенні змяненняў у адзіны бюджэт органаў СНД, выніках праведзеных у іх дакументальных рэвізій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі