Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 кастрычніка 2018, 15:46

Пасяджэнне саюзнага Саўміна пройдзе 13 снежня ў Брэсце

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе 13 снежня ў Брэсце, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром СД Рыгорам Рапотам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рыгор Рапота і Сяргей Румас'

"Беларускі бок прапанаваў правесці Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы 13 снежня ў Брэсце, згода расійскага боку атрымана. Сёння мы павінны абмеркаваць ход падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства, якія ў нас засталіся яшчэ няўзгодненыя пытанні, каб за астатні час іх дашліфаваць", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле інфармацыі Рыгора Рапоты, на 14 лістапада намечана пасяджэнне групы высокага ўзроўню Савета Міністраў СД - практычна за месяц да саюзнага Саўміна ў Брэсце. Падрыхтоўка да гэтых двух мерапрыемстваў ужо ідзе, да 20 кастрычніка павінны быць падрыхтаваны матэрыялы для іх правядзення. "Падсумаваўшы тое, што ў іх ёсць, мы будзем прапаноўваць парадак дня пасяджэння саюзнага Саўміна ў канчатковым выглядзе", - дадаў ён. У цэлым па ўсіх пытаннях, якія прапануецца ўнесці ў парадак дня, работа пачата. Разам з тым дзяржсакратар СД прапанаваў Сяргею Румасу звярнуць увагу на некаторыя з пытанняў і дадаткова абмеркаваць іх.-0-

Фота Мікалая Пятрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі