Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 жніўня 2017, 13:24

Парламенты Беларусі і Польшчы павінны працаваць з максімальным ККД - Шчоткіна

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенты Беларусі і Польшчы павінны працаваць з максімальным ККД. Аб гэтым заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна сёння ў час сустрэчы з віцэ-спікерам Сейма Польшчы Рышардам Тарлецкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Народы Беларусі і Польшчы гістарычна разам, і мы заўсёды будзем разам. Гэта аб'ектыўная рэальнасць. Ад нашых міжпарламенцкіх адносін вельмі шмат залежыць,таму мы павінны працаваць з максімальным узмацненнем і ККД", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

Кіраўнік польскай дэлегацыі Рышард Тарлецкі ў сваю чаргу падзякаваў беларускаму боку за гасцінны прыём і падкрэсліў, што візіт у Беларусь з'яўляецца вельмі важным. "Для нас вельмі важна было правесці гэты візіт. Мы былі тут крыху больш як год таму. Тады, пасля некалькі гадоў застою ў нашых адносінах, мы аднаўлялі кантакты і супрацоўніцтва. Пра апошні год можна сказаць, што ён не прайшоў дарма: у нас актыўныя кантакты ў многіх сферах, і мы сапраўды ідзём наперад і будзем далей развіваць наша ўзаемадзеянне", - сказаў Рышард Тарлецкі.

У час сустрэчы таксама абмяркоўвалася беларуска-расійскае вучэнне "Захад-2017".-0-

Фота Андрэя Пакумейкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі