Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2018, 16:31

Парламенцкія групы дружбы Беларусі і Швейцарыі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія групы дружбы Беларусі і Швецарыі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, паведамілі БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Швейцарыі.

У Швецарыі з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Адбылася сустрэча з сустаршынёй парламенцкай групы дружбы Швейцарыя-Беларусь - кіраўніком камітэта па знешняй палітыцы Савета кантонаў Філіпа Ламбардзі, кіраўніком камітэта па фінансах Нацыянальнага савета Маргарэт Кінер Нелен, а таксама дэпутатамі Нацыянальнага савета Андрэасам Эбі і Х'юга Хільтпальдам. "У час гэтай сустрэчы падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж парламенцкімі групамі дружбы Беларусі і Швейцарыі, які ўяўляе сабой своеасаблівую дэкларацыю аб намерах", - растлумачылі ў пасольстве.

Акрамя таго, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і беларуская дэлегацыя сустрэліся з прэзідэнтам Нацыянальнага савета Швейцарыі Дамінікам дэ Бюманам.

Як паведамлялася, візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Швейцарыю праходзіць з 27 лютага па 1 сакавіка, запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч. Абмяркоўваюцца пытанні развіцця беларуска-швейцарскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і ў міжнародных арганізацыях. Акрамя парламенцкага складніка парадак дня сустрэч сфакусіраваны на аспектах, звязаных з паглыбленнем гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных і гуманітарных сувязей, рэалізацыі праектаў у галіне сельскагаспадарчай кааперацыі.

Гэты афіцыйны візіт стаў першым у гісторыі беларуска-швейцарскіх міжпарламенцкіх адносін.-0-

Фота беларускага пасольства ў Швейцарыі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі