Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лістапада 2017, 14:04

Парламенцкія дэлегацыі Філіпін і Анголы будуць запрошаны ў Беларусь

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія дэлегацыі Філіпін і Анголы будуць запрошаны ў Беларусь з афіцыйнымі візітамі. Рашэнне аб гэтым было прынята сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, якое адбылося пад старшынствам спікера Уладзіміра Андрэйчанкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

Беларускіх парламентарыяў плануецца накіраваць ва Украіну для ўдзелу ў 50-м пленарным пасяджэнні Генеральнай асамблеі ПА Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, у Расію - для работы ў фармаце мерапрыемстваў МПА дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама ў Арменію - для ўдзелу ў пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Беларусі і Нацыянальнага сходу Арменіі.

Савет Палаты прадстаўнікоў пагадзіўся з прапановамі пастаянных камісій аб дапаўненні парадку дня трэцяй сесіі некаторымі законапраектамі, у тым ліку папраўкамі ў закон "Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь". Акрамя таго, у ходзе сесіі парламентарыі маюць намер ратыфікаваць шэраг міжнародных пагадненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі