Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Парламенцкая дэлегацыя на чале з Пірштуком прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене

Палітыка 20.02.2018 | 19:02
Баляслаў Пірштук
Баляслаў Пірштук

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляславам Пірштуком прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое пройдзе ў Вене (Аўстрыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Дэлегацыя будзе знаходзіцца ў Вене 21-24 лютага.

У час зімовага пасяджэння будуць разгледжаны асноўныя пытанні парадку дня АБСЕ. Пройдуць дыскусіі, прысвечаныя тэмам распрацоўкі доўгатэрміновых стратэгій барацьбы са змяненнем клімату, праблем кантролю над узбраеннямі на прасторы АБСЕ, падтрымкі дэмакратыі ў эпоху "фальшывых навін".

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэннях Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і трох агульных камітэтаў Асамблеі (па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях), а таксама ў іх сумесных пасяджэннях.

Запланаваны выступленні Баляслава Пірштука і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Вольгі Папко па асноўных пытаннях парадку дня пасяджэння.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Павышэнне пенсій у Беларусі Праект указа аб павышэнні пенсій унесены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Прапануецца павышэнне пенсій на 5,3% з 1 лістапада.