Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 ліпеня 2018, 14:47

Парламенцкая дэлегацыя Латвіі 9-11 ліпеня наведае Беларусь

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Латвіі 9-11 ліпеня наведае Беларусь з афіцыйным візітам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.

Узначаліць дэлегацыю старшыня Камітэта па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі Сейма Латвійскай Рэспублікі Айнарс Латкоўскіс.

Плануецца, што ў час візіту латвійская дэлегацыя правядзе сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Валянцінам Міхневічам, а таксама кіраўнікамі сілавых ведамстваў Беларусі.

Бакі абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. У цэнтры ўвагі будуць гандлёва-эканамічны блок, пытанні бяспекі, барацьбы з карупцыяй, рэгулявання прыгранічнага і мытнага кантролю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі