Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 студзеня 2018, 11:56

Парламентарыям краін СНД важна актыўней пашыраць інтарэсы Садружнасці на міжнародных пляцоўках - Андрэйчанка

30 студзеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Парламентарыям краін СНД важна актыўней пашыраць інтарэсы Садружнасці на міжнародных пляцоўках. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыфам Махмудам Хакдодам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Таджыкістан у гэтым годзе будзе старшынстваваць у СНД. У сувязі з гэтым Уладзімір Андрэйчанка абмеркаваў з паслом перспектывы Садружнасці, у тым ліку супрацоўніцтва парламентаў краін на міжнародных пляцоўках. "Нам трэба больш сумесна і адстойваць, і, самае галоўнае, пашыраць нашы агульныя інтарэсы і інтарэсы кожнай дзяржавы на міжнародных пляцоўках", - адзначыў спікер.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў дадаў, што беларускаму боку імпануе тое, што ў час свайго старшынства ў СНД Таджыкістан мае намер удзяляць вялікую ўвагу ўдасканаленню работы органаў Садружнасці. "Важна, каб у СНД быў не толькі дыялог, але і прымаліся практычныя меры, накіраваныя на паляпшэнне нашых адносін, жыцця нашых людзей", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка. На яго думку, не менш важна ўдасканальваць мадэльнае заканадаўства, павышаць колькасць мадэльных законаў, якія ўкараняюцца ў нацыянальныя заканадаўствы. Спікер перакананы, што парламентарыям Садружнасці неабходна ўдзяляць больш увагі такім перспектыўным напрамкам, як лічбавая эканоміка, нана- і біятэхналогіі, інвестыцыі.

У час сустрэчы абмяркоўвалася таксама развіццё двухбаковых адносін. Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што ў парламентах Беларусі і Таджыкістана створаны групы дружбы. Спікер лічыць, што ім трэба больш ініцыятыўна працаваць. "Не дрэнна было б, каб у бліжэйшай перспектыве на іх узроўні было адпрацавана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж парламентамі Беларусі і Таджыкістана", - прапанаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Свой уклад парламентарыі павінны ўносіць і ў развіццё гандлёва-эканамічных адносін, у павелічэнне ўзаемнага тавараабароту. "Шмат напрамкаў, па якіх у нас вялікі яшчэ прастор дзеянняў: гэта і культура, і адукацыя, і дагаворна-прававая база", - прадоўжыў Уладзімір Андрэйчанка. На гэты момант паміж краінамі падпісана каля 60 двухбаковых дакументаў, яшчэ 15 знаходзяцца на разглядзе. Уладзімір Андрэйчанка прапанаваў, каб парламентарыі Беларусі і Таджыкістана пасадзейнічалі падпісанню гэтых дакументаў вясной у Душанбэ, дзе павінна прайсці буйная выстаўка беларускай прадукцыі.

У сваю чаргу дыпламат падтрымаў прапанову Уладзіміра Андрэйчанкі аб актывізацыі супрацоўніцтва парламенцкіх груп дружбы, патэнцыял якіх у развіцці двухбаковых адносін пакуль да канца не задзейнічаны. Махмадшарыф Махмуд Хакдод падкрэсліў, што як пасол будзе прыкладаць усе намаганні для нарошчвання ўзаемадзеяння Беларусі і Таджыкістана, пошуку новых кропак росту ў двухбаковым супрацоўніцтве.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі