Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 кастрычніка 2018, 17:17

Парашэнка ўдзячны Беларусі за стварэнне ўмоў для мірных перагавораў

26 кастрычніка, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўдзячны беларускаму боку за стварэнне ўмоў для работы мінскай перагаворнай пляцоўкі. Аб гэтым ён сёння заявіў, выступаючы на I Форуме рэгіёнаў дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік украінскай дзяржавы расказаў, як беларускі лідар пайшоў яму насустрач у адказ на просьбу арганізаваць у Мінску перагаворы па спыненні ваеннага канфлікту. Затым - шматгадзінныя перагаворы. "У Мінску былі падпісаны дакументы, якія назаўсёды ўвойдуць у падручнікі дыпламатыі. Яны называюцца мінскімі пагадненнямі", - падкрэсліў Пётр Парашэнка.

"Ці давяраю я Лукашэнку? На 100 працэнтаў. І мы пра гэта сёння гаварылі", - заявіў украінскі лідар.

Паводле яго слоў, місія кіраўніка беларускай дзяржавы, як Беларусі ў цэлым, вельмі важная. "Трохбаковая кантактная група працуе ў Мінску. І Беларусь робіць усё, што можа, каб арганізаваць гэту работу, - сказаў Пётр Парашэнка. - Таму я хачу падзякаваць Аляксандру Рыгоравічу, беларускаму народу, Мінску".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі