Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 лістапада 2017, 13:18

Папраўкі ў Банкаўскі кодэкс і ў закон аб пенсійным забеспячэнні разгледзяць дэпутаты 9 лістапада

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 9 лістапада плануюць разгледзець дзесяць законапраектаў, у тым ліку - папраўкі ў Банкаўскі кодэкс і ў закон "Аб пенсійным забеспячэнні". Абодва дакументы падрыхтаваны да першага чытання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

У першым чытанні таксама будуць разгледжаны змяненні і дапаўненні ў некаторыя беларускія законы.

У другім чытанні на пасяджэнні плануецца прадставіць папраўкі ў закон "Аб патэнтах на выходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры".

Пералікам пытанняў традыцыйна прадугледжана ратыфікацыя міжнародных дакументаў - міжурадавага пагаднення Беларусі і Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю; пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі аб выкарыстанні міграцыйнай карткі адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года; міжурадавага пагаднення Беларусі і Грузіі аб паветраных зносінах; міжурадавага пагаднення Беларусі і Кітая аб развіцці міжнародных грузавых перавозак і супрацоўніцтве ў рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Акрамя таго, сярод прадстаўленых для ратыфікацыі дакументаў будуць пагадненне аб парадку добраахвотнага ўзгаднення дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з Еўразійскай эканамічнай камісіяй спецыфічных субсідый адносна прамысловых тавараў і правядзення ЕЭК разбору, звязанага з прадастаўленнем краінам ЕАЭС спецыфічных субсідый, а таксама пагадненне аб збліжэнні падыходаў па нарматыўна-прававым і нарматыўна-тэхнічным рэгуляванні, ацэнцы адпаведнасці, стандартызацыі, акрэдытацыі і метралагічным забеспячэнні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі