Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лістапада 2017, 18:46

Папраўкі аб Антытэрарыстычным цэнтры СНД вынесуць на разгляд кіраўнікоў дзяржаў

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў аб унясенні паправак у палажэнне аб Антытэрарыстычным цэнтры дзяржаў - удзельніц СНД прайшло ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

"Эксперты дапрацавалі і ўзгаднілі дакумент з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі. Было вырашана ўнесці праект паправак ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Савета камандуючых пагранічнымі войскамі, Савета міністраў унутраных спраў, Антытэрарыстычнага цэнтра краін СНД, а таксама супрацоўнікі Выканкама.

Антытэрарыстычны цэнтр дзяржаў - удзельніц СНД быў створаны ў 2000 годзе. Ён з'яўляецца пастаянна дзеючым спецыялізаваным галіновым органам Садружнасці, прызначаным для забеспячэння каардынацыі ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў у галіне барацьбы з міжнародным тэрарызмам і іншымі праявамі экстрэмізму.

Чакаецца, што ўнясенне паправак паслужыць удасканаленню работы цэнтра, дасць магчымасць своечасова і адэкватна рэагаваць на тэрарыстычныя, экстрэмісцкія і іншыя пагрозы бяспецы дзяржаў Садружнасці, іх канстытуцыйнаму ладу, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, правам і асноўным свабодам грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі