Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 17:56

Папярэднія вынікі мясцовых выбараў у Беларусі будуць вядомы раніцай 19 лютага

18 лютага, Мінск /Корр. БЕЛТА/. Папярэднія вынікі мясцовых выбараў у Беларусі будуць вядомы раніцай 19 лютага. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зыходзячы з практыкі правядзення выбарчых кампаній, падлік галасоў пачынаецца адразу пасля таго, як закрываюцца выбарчыя ўчасткі. Пасля апоўначы пачынаюць паступаць першыя даныя. Зразумела, раніцай будзе нейкая папярэдняя карціна. Але яшчэ раз паўтаруся: папярэдняя", - сказаў Вадзім Іпатаў.

Асноўныя вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен разгледзець не пазней за 23 лютага. На гэты дзень папярэдне спланавана пасяджэнне ЦВК. "Тады ўжо будуць канчатковыя лічбы", - дадаў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі