Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 ліпеня 2017, 17:09

Палітычныя кантакты Беларусі і Турцыі ідуць нага ў нагу з дзелавым узаемадзеяннем - Макей

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычныя кантакты Беларусі і Турцыі ідуць нага ў нагу з дзелавым узаемадзеяннем. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на 14-м пасяджэнні Беларуска-турэцкага дзелавога савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На працягу ўсёй гісторыі адносін незалежнай Рэспублікі Беларусь з Турэцкай Рэспублікай нашы палітычныя, дыпламатычныя кантакты ідуць нага ў нагу з дзелавым узаемадзеяннем, дапаўняюць і дапамагаюць адзін аднаму", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што сёння ў палітычным дыялогу паміж Беларуссю і Турцыяй няма супярэчнасцей і праблемных пытанняў. "Падабенства сацыяльна-эканамічных прыярытэтаў, накіраваных на развіццё рэальнага сектара эканомікі, павышэнне дабрабыту грамадзян, умацаванне пазіцый у міжнародным падзеле працы, ствараюць добрую аснову для беларуска-турэцкага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага партнёрства", - адзначыў міністр.

За апошнія дзесяць гадоў узаемны тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся больш як у пяць разоў і перавысіў па выніках 2016 года $800 млн. "Безумоўна, гэта добры тэмп. Але гэта не мяжа. У нас існуюць сур'ёзныя перспектывы і значны патэнцыял для далейшага росту. Спадзяёмся, што па выніках бягучага года нам удасца выйсці на паказчык тавараабароту $1 млрд", - заявіў беларускі дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі