Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2017, 18:29

Пакістанская дэлегацыя на чале з губернатарам правінцыі Белуджыстан 19-25 лютага наведвае Беларусь

20 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пакістанская дэлегацыя на чале з губернатарам правінцыі Белуджыстан Мухамадам Ханам Ачак 19-25 лютага наведвае Беларусь па запрашэнні старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.

Праграмай візіту прадугледжаны эканамічныя перагаворы пакістанскай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці Беларусі, Брэсцкага аблвыканкама, а таксама Брэсцкага аддзялення БелГПП, адміністрацыі СЭЗ "Брэст", "Брэстэнерга", ААТ "Савушкін прадукт", ААТ "Дываны Брэста", СП "Санта-Брэмар" і іншых прадпрыемстваў. Акрамя таго, запланавана наведванне пакістанскай дэлегацыяй Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

Візіт прадугледжаны Пратаколам аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім аблвыканкамам і ўрадам правінцыі Белуджыстан Пакістана, падпісаным у Ісламабадзе 10 лістапада 2015 года. Гэты візіт адкрывае новую старонку ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве дзвюх краін, паколькі тады ж, у лістападзе 2015 года, у час афіцыйнага візіту ў Ісламабад прэм'ер-міністра Беларусі аналагічныя дакументы былі падпісаны паміж іншымі пакістанскімі правінцыямі і беларускімі абласцямі.

Белуджыстан - адна з чатырох правінцый Пакістана. Яна з'яўляецца буйнейшай у краіне. Эканоміка рэгіёна мае выразны сыравінны характар і ў значнай ступені заснавана на здабычы прыроднага газу, вугалю і іншых карысных выкапняў. Разведаны і пачынаюць актыўна распрацоўвацца радовішчы урану, жалезнай руды, марганцу, баксітаў, храмітаў, сурмы. Важнымі сектарамі эканомікі з'яўляюцца таксама рыбалоўства, горная справа, прамысловасць, гандаль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі